Прыватных могілкаў для ўлюбёнцаў ня будзе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        06.06.2012 14:33
                    
                                 
                
                
                    Адкрываць могілкі для хатніх жывёл аказалася нявыгадна.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
У траўні ў Смалявіцкім раёне плаянавалі адкрыць першыя прыватныя могілкі для хатніх жывёл. Але адкрыцьцё так і не адбылося — праз нулявы попыт на паслугі.
Паводле інфармацыі www.onliner.by, за два месяцы было пададзена ўсяго 4 заяўкі на пахаваньне. Пры такім попыце адкрываць могілкі для жывёл нявыгадна.
Магчыма, людзей адштурхнуў кошт паслуг – як мінімум 1 млн рублёў.  Разьлічвалася, што пахаваньне застанецца некранутым тры гады, захаваньне на большы тэрмін каштуе дадаткова.
Тым ня менш, адсутнасць паўнавартасных могілак для хатніх гадаванцаў трывожыць эколягаў, зааабаронцаў і людзей, гатовых не эканоміць на сьмерці чатырохногіх улюбёнцаў. Адзіным афіцыйным спосабам пахаваньня жывёліны па-ранейшаму застаецца жывёльны могільнік у вёсцы Дзехцяроўка, за 13 км ад Менска,
яс/nn.by