Logo Polskiego Radia
Print

Расея супраць выпуску ў Беларусі кітайскіх аўтамабіляў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.06.2012 15:58
Сурыкаў:"Калі Беларусь прыме рашэньне аб зборцы кітайскіх аўтамабіляў, то гэта стане прадметам абмеркаваньня з Расеяй"

Калі Беларусь прыме рашэньне аб зборцы ў краіне кітайскіх аўтамабіляў, то гэта стане прадметам абмеркаваньня з Расеяй, заявіў пасол РФ у Менску Аляксандр Сурыкаў. Паводле яго слоў, Расея не можа забараніць Беларусі зьбіраць аўтамабілі, але ў гэтым выпадку гэта стане прадметам сур'ёзных абмеркаваньняў паміж Беларусьсю і Расеяй.
"Мы ня хочам разбураць нашае расейскае аўтамабілебудаваньне", - растлумачыў Аляксандр Сурыкаў.

Старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура на днях заявіў, што ў 2013 годзе Беларусь выпусьціць 10 тыс. легкавых аўтамабіляў на сумесным прадпрыемстве зь кітайскай кампаніяй Geely ў Барысаве.
Першыя выпушчаны сумесна з Geely легкавыя аўтамабілі павінны прайсьці сэртыфікацыю ў Расеі.

яс/telegraf.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт