Па справе Пачобута – сьледчая група
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.07.2012 16:40
Адзін з экспэртаў лічыць, што складу злачынства няма. Іншы - лічыць, што пра дыскрэдытацыю казаць можна.
11 ліпеня журналіста Андрэя Пачобута выклікалі ў Гарадзенскае абласное ўпраўленьне Сьледчага камітэту.
Яму паведамілі, што створаная сьледчая група, якая займаецца ягонай крымінальнай справай. Раней сьледчы быў адзін.
Праведзена паўторная экспэртыза фільму пра Андрэя Пачобута „Skazany na polskość”, паказанага Белсатам і праграмай Польскага тэлебачаньня.
Журналісту паведамілі, што адзін з экспэртаў даў заключэньне: складу злачынства няма. Тым часам іншы экспэрт настойвае, што пра дыскрэдытацыю РБ у гэтым фільме казаць можна.
30 ліпеня Андрэя Пачобута выпусьцілі са сьледчага ізалятара Гарадзенскай турмы № 1. Ён быў арыштаваны 21 чэрвеня й мае статус абвінавачанага паводле крымінальнага артыкула - паклёп у адносінах да прэзыдэнта, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо зьнявагу.
Паводле Крымінальнага кодэксу журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін.
svaboda.org/аз