Мінюст зарэгістраваў адвакацкія бюро
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.07.2012 16:06
Першыя адвакацкія бюро ў Беларусі ўзьніклі ў Менску і ў Берасьці.
Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала першыя адвакацкія бюро ў краіне - адно ў Менску й два ў Берасьці, а таксама 12 адвакатаў, якія ажыцьцяўляюць адвакацкую дзейнасьць індывідуальна.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце міністэрства, новыя формы адвакацкай дзейнасьці - адвакацкія бюро й індывідуальная адвакацкая дзейнасьць - замацаваны законам „Аб адвакатуры й адвакацкай дзейнасьці”.
Функцыя па ажыцьцяўленьні дзяржаўнай рэгістрацыі адвакацкіх бюро і ўнясеньні адпаведных зьвестак у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ускладзена на Мінюст.
Разгляд заяў аб дзяржаўнай рэгістрацыі адвакацкіх бюро з вынясеньнем адпаведнага рашэньня ажыцьцяўляецца Мінюстам у дзень падачы дакумэнтаў.
БелаПАН/аз