Хваляваньні на «Гродна Азоце»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        23.07.2012 12:09
                    
                                 
                
                
                    900 рабочых пагражаюць звольніць.
                
                
                
                
               
                
                         200 супрацоўнікаў цэха «аміяк-3» хімічнага гіганта не падпісалі афіцыйнага папярэджаньня аб зьмене ва ўмовах працы й запатрабавалі выклікаць незалежную камісію для атэстацыі працоўных месцаў. 50 чалавек выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу ў знак пратэсту.
900 рабочых атрымалі папярэджаньне ад начальства, што калі яны не падпішуцца на новыя ўмовы працы, іх могуць звольніць. Як дадало кіраўніцтва, згоды прафсаюза для гэтага ня трэба.
У дакумэнце сказана, што з 1 жніўня працаўнікоў пазбавяць дадатковага водпуску за працу ў шкодных и небясьпечных умовах працы (а гэта 7 дзён). Акрамя таго яны будуць пазбаўленыя  даплаты за «шкоднасьць» у памеры 852,74 рублёў за гадзіну працы ды  даплаты за характар і спэцыфіку працы, а менавіта 1035,47 рублёў за гадзіну працы.
кр/charter 97/«Ежедневник»