Logo Polskiego Radia
Print

На Лідчыне ўшанавалі загінулых паўстанцаў 1863 году

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 31.07.2012 15:55
У бітве, якая адбылася ў раёне вёсак Малое Ольжава й Мохавічы быў разьбіты адступаючы атрад паўстанцаў.

/

Ва ўрочышчы Крыжы, што каля Ліды, грамадзкія актывісты й жыхары навакольных вёсак ушанавалі памяць загінулых паўстанцаў 1863 году. У бітве, якая адбылася ў раёне вёсак Малое Ольжава й Мохавічы, расейскімі войскамі быў разьбіты адступаючы атрад паўстанцаў. Усе загінулыя былі пахаваныя на месцы бітвы. Зусім нядаўна зь небыцьця ўдалося вярнуць некалькі імёнаў магчымых удзельнікаў тагачасных падзеяў. На думку краязнаўца Станіслава Судніка – гэта Кастусь Кашыц і Севярын Якубоўскі.

Урачыстасьці на месцы пахаваньня паўстанцаў і сьвятая імша па загінулых, якую адслужыў мясцовы ксёндз, адбыюцца ўжо 18 гадоў запар. Звычайна памятная дата трапляе на канец ліпеня, і прымеркавана яна да сьвяткавання Дня Незалежнасьці.

кр/racyja.eu

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт