Ордэн Дружбы народаў для Аліева
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
29.08.2012 10:57
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прэзыдэнта Азэрбайджана Ільхама Аліева ордэнам Дружбы народаў.
Паводле слоў Лукашэнкі, гэты ордэн уручаецца невялікай колькасьці палітыкаў, якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё беларускай дзяржавы й пашырэньне ўзаемасувязяў.
"Калі нам было вельмі цяжка, і пра гэта ведае ўвесь беларускі народ, мы зьвярнуліся да шэрагу дзяржаў, і першым на нашу просьбу адгукнуўся Азэрбайджан у асобе прэзідэнта. Мы гэта добра памятаем і ніколі не забудзем", — заявіў Лукашэнка, манчыма, маючы на ўвазе выдзяленьне крэдыту.
кр/БелаПАН.