Logo Polskiego Radia
Print

Алег Шрамук „знайшоўся” ў Віцебскім КДБ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.08.2012 09:59
Занепакоеныя сваякі ўжо зьбіраліся падаваць заяву пра зьнікненьне хлопца.

Віцебску мадэратара інтэрнэт-суполкі „Надакучыў нам гэты Лукашэнка” ў сетцы „Вконтакте” Алег Шрамук „знайшоўся” ў Віцебскім КДБ.

Пра зьнікненьне хлопца стала вядома 30 жніўня, калі яго пачалі шукаць сябры. Паводле жонкі Алесі Шрамук хлопца затрымалі супрацоўнікі міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебска й байцы спэцназу міліцыі. Яны ўварваліся ў кватэру й без тлумачэньня прычынаў забралі Алега нібыта ў Кастрычніцкі РАУС.

Калі сябар Шрамука Зьміцер Дашкевіч спрабаваў высьветліць прычыну затрыманьня ўжо ў пастарунку міліцыі, яго таксама затрымалі, дапыталі й зьнялі адбіткі пальцаў. Потым патлумачылі, што Шрамук быў затрыманы за нібыта незаконныя раскопкі й што з райаддзелу ён быў дастаўлены ў Інспэкцыю выкананьня пакараньняў і пасьля допыту а 14:30 яго адпусьцілі.

Зьміцер Дашкевіч кажа, што, Алег Шрамук адазваўся апоўначы й паведаміў, што быў на допыце ў віцебскім КДБ.

Нагадаем таксама, што ўчора ў Менску прайшоў шэраг затрыманьняў адміністратараў апазыцыйных суполак у сацыяльных сетках.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт