1 верасьня ў польскай школе ў Горадні
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
01.09.2012 12:28
Новы навучальны год распачалі 436 вучняў польскай школы ў Горадні.
Polska Szkoła w Grodniezpb.org.pl
Фота: zpb.org.pl
Сёлета ў школу прыйшлі 85-ора першакласьнікаў.
Дырэктарка школы Данута Сурмач сказала Польскаму радыё, што сёлета будзе навучацца ў школе на 50 дзяцей больш чым летась. Паводле яе, гэта між іншым, зьвязана з тым, што побач знаходзіцца новы жылы раён.
- Мы вельмі рады, што школа карыстаецца папулярнасьцю і ёсьць жаданьне навучаць сваіх дзяцей на польскай мове, - сказала Данута Сурмач. Яна зазначыла, што ўсе леташнія абітурыенты паступілі ў ВНУ.
17 гадоў таму патранат над Польскай школай у Горадні ўзяло Польскае радыё.
яс/IAR