Logo Polskiego Radia
Print

Газпром зьбірае інфармацыю пра беларускія СМІ

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.09.2012 14:32
Ці Крэмль намераны купіць недзяржаўныя СМІ, каб падняць свой статус у вачах беларусаў?
nn.by

/

“Белтрансгаз” зьвяртаецца ў рэдакцыі беларускіх недзяржаўных СМІ з прапановамі заключыць дамовы на разьмяшчэньне рэклямы. Пры гэтым ён просіць даць падрабязныя зьвесткі пра заснавальнікаў і ўладальнікаў выданьня. Гэта быццам бы патрабуе ўладальнік “Белтрансгазу” расейскі “Газпром”.

Такім чынам, "Белтрансгаз" прапануе выйсьці далёка за рамкі традыцыйнага для рэклямных справаў прадастаўленьня толькі копіі пасьведчаньня аб рэгістрацыі выданьня. Дзеля чаго гэта робіцца? Нельга забываць, што існуе холдынг “Газпром-Мэдыя”, якому належаць дзясяткі тэле- і радыёканалаў, газэт, часопісаў, а нават інтэрнэт-парталы. Магчыма, канцэрн зьбіраецца купіць некаторыя СМІ таксама ў суседняй Беларусі, - мяркуе "Наша Ніва". Недзяржаўныя СМІ ў Беларусі пераважна маладаходныя, а некаторыя ўвогуле знаходзяцца на мяжы банкруцтва. Набыцьцё недзяржаўных выданьняў Беларусі, якім давяраюць людзі ў краіне, зьдзейсьніла б мару Крамля атрымаць яшчэ большы ўплыў на беларусаў.

Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт