Беларуска заваявала тытул Miss Supranational-2012
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        15.09.2012 11:46
                    
                                 
                
                
                    Пераможцай стала выпускніца МДЛУ Кацярына Бурая.
                
                
                
                
               
                
                         
 
Фота: interfax.by
 
 
Беларуска Кацярына Бурая 14 верасьня стала пераможцай міжнароднага конкурсу прыгажосьці Miss Supranational-2012, які праходзіў у Варшаве. Пра гэта паведаміла інфармагенцтва Telegraf. Другое месца заняла прадстаўніца  Тайлянду, трэцяе – Чэхіі. Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі прадстаўніцы 53-х краін. Адной з узнагародаў пераможцы конкурсу зьяўляецца залаты пярсьцёнак з брыльянтамі.
Сёлетняя Miss Supranational  Кацярына Бурая родам з Бабруйска. У 2012 годзе яна скончыла Менскі дзяржаўны лінгвістычны унівэрсытэт. Любіць творчасьць пісьменьніка Габрыэля Гарсія Маркеса, захапляецца спортам - нядаўна пачала займацца боксам. У 2008 годзе яна стала фіналісткай конкурсу  "Міс Беларусь".
Форум прыгажосьці Miss Supranational-2012 зьяўляецца адным з самых вядомых у сьвеце. Доўгі час конкурс праводзіўся выключна ў Лацінскай Амэрыцы, аднак зь 2009 года атрымаў пастаянную эўрапейскую прапіску.
Telegraf.by/ misspolski2012.blogspot.com/ап