Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы выпусьцяць кітайскі Geely

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.09.2012 12:36
Першы легкавік зьедзе з канвеера да канца гэтага года.

pl.wikipedia.org
pl.wikipedia.org autor: KongFu Wang from Beijing, China

У Беларусі ў верасьні стартуе вытворчасьць сумесных зь кітайскай кампаніяй Geely легкавых аўтамабіляў, - паведаміў міністар прамысловасьці Дзьмітрый Кацярыніч.

Плянуецца, што да канца года будзе выпушчаны першы легкавік.

Аўтамабіль будзе вырабляцца на барысаўскім заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік». Легкавік будзе аддадзены на выпрабаваньне для атрыманьня адпаведнага сэртыфікату ў Расеі.

Беларуска-кітайскае сумеснае прадпрыемства «Белджылі» было створана ў сьнежні 2011. Бакі падпісалі пагадненьне аб прамысловай зборцы. У сакавіку 2012 года быў заключаны інвэстыцыйны дагавор.

На заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік» будуць створаны магутнасьці па вытворчасці 10 тыс. аўтамабіляў у год. Плянуецца, што мэтава Беларусь у каапэрацыі зь Кітаем будзе выпускаць 120 тысяч аўтамабіляў у год.

яс/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт