Logo Polskiego Radia
Print

Швэдзкі амбасадар вернецца

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 15.10.2012 16:31
Швэцыя вядзе перамовы аб вяртаньні свайго амбасадара ў Менск.

/

Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більдт у Люксэмбургу перад пачаткам паседжаньня Рады міністраў замежных спраў краін ЭЗ.

"Я не магу назваць пэўнай даты, але мы гатовыя й цяпер. Аднак зараз ідзе працэс перамоў. (...) Мы спадзяемся, што Беларусь будзе паважаць прынцыпы дыпляматычнага супрацоўніцтва й кантактаў, якія існуюць паміж усімі краінамі", — сказаў Більдт.

Пасольства Швэцыі ў Менску поўнасьцю спыніла працу 30 жніўня гэтага года. Швэдзкія дыпляматы пакінулі Беларусь, як таго запатрабавалі беларускія ўлады. Аналягічныя дзеяньні былі зроблены й беларускім бокам.

Дыпляматычны канфлікт разгарэўся пасьля таго, як 1 жніўня ўлады Беларусі праінфармавалі Швэцыю аб непрадаўжэньні акрэдытацыі амбасадару Стэфану Эрыксану. Дыплямата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасьці.

кр/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт