Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі страйкуюць гандляры

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.10.2012 14:42
Прадпрымальнікі абураныя рэзкім павышэньнем арэнднай платы.

/

Гомельскія прадпрымальнікі з гандлёвага цэнтру “Сакрэт” праводзяць аднадзённую акцыю пратэсту. Страйк зьвязаны з канфліктам з новым уладальнікам цэнтру ў выніку рэзкага павышэньня платы за арэнду гандлёвых месцаў. Плата вырасла з прыкладна паўсотні эўра да 120 эўра за квадратны мэтар. Гандляры мяркуюць, што кіраўніцтва цэнтру падманам прымусіла іх развязаць старыя дамовы на арэнду, а ў новых прапісаныя вельмі некарысныя ўмовы для прадпрымальнікаў.

Меркаваньнем юрыстаў грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, праекты новых дамоваў парушаюць беларускае заканадаўства. Калі праблему не ўдасца вырашыць у дасудовым парадку, гандляры намераныя зьвярнуцца ў гаспадарчы суд.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт