Logo Polskiego Radia
Print

Беларус у космасе

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.10.2012 15:47
Трэці беларус узначаліў касьмічную экспэдыцыю.
www.poznajtajemnice.pl

kosmos

Касьмічная экспэдыцыя на чале зь беларусам Алегам Навіцкім стартавала з касмадрома Байканур. Арбітальная камандзіроўка працягнецца звыш 4 месяцаў. Разам з Навіцкім у космас паляцелі расеец Яўген Тарэлкін і амэрыканец Кэвін Форд.

Дзяржаўная камісія зацьвердзіла 41-гадовага Навіцкага камандзірам касьмічнай экспэдыцыі. Экіпаж выканаў перадстартавую падрыхтоўку ў поўным аб’ёме на касмадроме Байканур.

Перад Алегам Навіцкім толькі два беларусы ляталі ў космас у якасьці камандзіра касьмічнага судна – Пётр Клімук і Ўладзімер Кавалёнак.

БелТА/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт