Плюшавыя мядзьведзікі прыбудуць у Беларусь
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
10.11.2012 16:00
Швэдзкіх мядзьведзікаў дашлюць беларускім чыноўнікам з “чорнага сьпіса” ЭЗ.
Мядзьведзікі, скінутыя швэдзкімі піяршчыкамі. Фота: BNP.by
Для гэтага плюшавыя цацкі зьбіраюць па ўсёй Швэцыі.
Праваабарончая арганізацыя Östgruppen зьбірае па ўсёй Швэцыі плюшавых мядзьведзікаў, каб іх “легальна” адправіць у Беларусь. Цацкі здаюць людзі, якія неабыякава ставяцца да сытуацыі ў Беларусі. У адрозьненьне ад “плюшавага дэсанта”, гэтым разам мядзьведзікаў адправяць поштай. А атрымаюць іх беларускія чыноўнікі з “чорнага сьпісу” ЭЗ.
Старшыня Östgruppen Марцін Угла расказаў, што цацкі атрымаюць нават тыя чыноўнікі, якія ўжо не займаюць сваіх ранейшых пасад, але зь нейкіх прычынаў трапілі ў “чорны сьпіс”. Цацкі будуць дасланыя на працоўныя адрасы.
Эўрарадыё/ав