Беларускія вайскоўцы вучацца перахапляць парушальнікаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
28.11.2012 16:22
Маштабныя вучэньні аб’яднанай сыстэмы Супрацьпаветранай абароны СНД.
Беларускія вайскоўцы разам з расейскімі вучацца змагацца з плюшавым дэсантам. Маштабныя вучэньні аб’яднанай сыстэмы Супрацьпаветранай абароны СНД адбываюцца ў Падмаскоўі (Расея). Падчас іх адпрацоўваюцца дзеяньні па барацьбе з паветранымі суднамі – парушальнікамі паветранай прасторы й дзяржаўных межаў, з угнаньнем суднаў, а таксама па аказаньні дапамогі машынам, якія пацярпелі крушэньне.
Па інфармацыі міністэрства абароны РФ, у вучэньнях удзельнічае каля 100 самалётаў і верталётаў рознай канструкцыі, звыш 9 тыс вайскоўцаў.
Нагадаем, у ліпені гэтага году швэдзкае піар-агенцтва правяло акцыю ў падтрымку слова ў Беларусі, названую пазьней “плюшавым дэсантам”. Дзяржаўную мяжу краіны парушыў лёгкаматорны самалёт і скінуў плюшавыя цацкі з заклікам у падтрымку дэмакратыі.
БДГ/нг