Logo Polskiego Radia
Print

Лера Красоўская й Ірына Багданава падтрымалі Любоў Кавалёву

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 30.11.2012 10:32
Жанчыны выступілі зь відэазваротам, заклікаючы ўлады Беларусі вярнуць Любові Кавалёвай цела яе сына.

Фота:
Фота: svaboda.org

Маці расстралянага па справе аб выбуху ў менскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва, прадстаўніца кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Ірына Багданава й дачка зьніклага бізнэсмэна Анатоля Красоўскага Лера Красоўская выступілі зь відэазваротам, заклікаючы ўлады Беларусі вярнуць Любові Кавалёвай цела яе сына, паведамляе БелаПан.

Згодна з заканадаўствам Беларусі, целы пакараных сьмерцю людзей не выдаюцца іх сем'ям, а месцы пахаваньня трымаюцца ў сакрэце.

Кампанія "Вярніце цела" стартавала 4 кастрычніка, калі на чыгуначных станцыях і станцыях мэтро ў пяці гарадах Галяндыі адначасова зьявіліся мяшкі для трупаў з жывымі людзьмі ўнутры. Флэшмоб быў арганізаваны галяндзкімі студэнтамі ў падтрымку Любові Кавалёвай і яе барацьбы за вяртаньне цела сына. Наступным днём кампанію афіцыйна прэзэнтаваў "Беларускі свабодны тэатр" разам зь Любоўю Кавалёвай пасьля прэм'еры спэктакля Trash Cuisine ў Амстэрдаме, які расказвае пра жахі сьмяротнай кары па ўсім сьвеце.

Нагадаем, падпісаць пэтыцыю Любові Кавалёвай можна на сайце Change.org.

дг/ БелаПан

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт