Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкія афіцэры пакінулі Беларусь

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2012 15:51
Нямеччына закрыла штаб вайсковвага аташэ пры пасольстве ў Менску з-за парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
fot. sxc.hu/cc

Міністар абароны Нямеччыны Томас дэ Мэзьер пасьля нарады ў замежнапалітычным ведамстве краіны прыняў рашэньне закрыць штаб вайсковага аташэ пры пасольстве ФРГ у Менску. Усе супрацоўнікі апарата былі адкліканыя зь беларускай сталіцы ўчора. Улады Германіі палічылі немагчымым далейшае вайсковае супрацоўніцтва з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі са шматлікімі выпадкамі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
Створаны ў 1993 годзе апарат вайсковага аташэ пасольства Нямеччыны ў Менску назіраў за працэсамі разьвіцьця й рэфармаваньня беларускай арміі й яе ўзаемадзеяньнем з узброенымі сіламі іншых дзяржаў і міжнародных структур бясьпекі — СНД, НАТА, АБСЭ й ААН. Таксама ён падаваў беларускаму Міністэрству абароны інфармацыю па вайсковых пытаньнях, якія тычацца Нямеччыны. Міністэрства замежных справаў Беларусі назвала крок Нямеччыны абсурдным.

Нямецкая хваля/nn.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт