Найлепшы гулец БАТЭ - Гарбуноў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.12.2012 15:28
Акрамя варатара Гарбунова ў тройку найлепшых увайшлі паўабаронцы Рэнан Брэсан і Аляксандар Глеб.
Футбольны клюб БАТЭ назваў Андрэя Гарбунова найлепшым гульцом сэзону. Акрамя варатара Гарбунова ў тройку найлепшых увайшлі паўабаронцы Рэнан Брэсан і Аляксандар Глеб. Прэс-служба барысаўскага клюба правяла апытаньне разам з барысаўскай раённай газэтай "Адзінства". Як паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ, Андрэй Гарбуноў толькі на два галасы апярэдзіў Брэсана — у лідара апытаньня 110 галасоў. Дарэчы, летась найлепшым гульцом БАТЭ быў прызнаны менавіта Рэнан Брэсан. Ён жа, нагадаем, стаў найлепшым гульцом футбольнага чэмпіянату Беларусі 2012 года.
Эўрарадыё/вс