Названыя ляўрэаты прэмій ПЭН-цэнтру
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.12.2012 10:20
Рада Беларускага ПЭН-цэнтру назвала трох ляўрэатаў прэмій імя Адамовіча й Багушэвіча.
Прэмія імя Алеся Адамовіча прысуджаная Аляксандру Фядуту за кнігу турэмнай лірыкі „Американские стихи” і Валеру Булгакаву за кнігу публіцыстыкі „Беларусь 1994–2004 г.г.: разбудова дзяржавы й перасьлед нацыі”.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча прысуджаная Ўладзімеру Ляхоўскаму за кнігу „Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасьць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XІX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.)” і Алесю Краўцэвічу за кнігу „Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы й Русі”.
Цырымонія ганараваньня ляўрэатаў адбудзецца на пачатку 2013-га году.
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1996 годзе, праз два гады пасьля сьмерці пісьменьніка й грамадзкага дзеяча, на знак пашаны да ягонага імя. Прэмія прысуджаецца за найлепшыя публіцыстычныя творы, надрукаваныя ў прамінулым годзе
Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру. Заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца 22 сакавіка (да Дня Волі) за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, якія спрыяюць абуджэньню пачуцьцяў гістарычнае самасьвядомасьці й нацыянальнае незалежнасьці.
svaboda.org/аз