Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусь прыедзе 650 тыс. кітайцаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.12.2012 15:43
Па статыстыцы адзін кітаец будзе прыходзіцца амаль на 14 жыхароў Беларусі.

Кітайска-беларускі тэхнапарк пад Менскам будуць будаваць 650 тыс. кітайцаў, якім ужо аформлены працоўныя візы. Калі гэта адбудзецца, то па статыстыцы адзін кітаец будзе прыходзіцца амаль на 14 жыхароў Беларусі. Пра гэта піша “Беларускі партызан” са спасылкай на партал gazeta.ru. Беларускія ўлады зьбіраюцца пабудаваць пад Менскам гіганцкі індустрыяльны парк рукамі кітайскіх рабочых.
Пад кітайска-беларускі індустрыяльны парк адводзіцца тэрыторыя па сваіх памерах параўнальная зь Віцебскам. На ёй паводле пляну павінен зьявіцца цэлы прамысловы горад, акцэнт у якім будзе зроблены на электроніку, біямэдыцыну, тонкую хімію й машынабудаваньне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт