Logo Polskiego Radia
Print

Прымусовая падпіска набірае абароты

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.12.2012 15:59
У Слоніме мэдыкаў прымусова падпісваюць на «Слонимский вестник».


Галоўны лекар Слонімскага цэнтральнага раённага шпіталя Юрый Пяцельскі загадаў усім загадчыкам аддзяленьняў шпіталя выпісаць раённую газэту «Слонимский вестник» на 2013 год па пяць экзэмпляраў на аддзяленьне, піша ПЦ «Вясна».

Загадчыкі аддзяленьняў думалі, дзе ўзяць грошы на выкананьне гэтага загаду. І не знайшлі іншага спосабу, як «скласьціся» -- загадчыкі аддзяленьняў, лекары і малодшы мэдпэрсанал цяпер зьбіраюць грошы на падпіску.

Такім чынам, са студзеня на кожнае аддзяленьне шпіталя паштальён будзе прыносіць па пяць экзэмпляраў «Слонимского вестника». Тым часам, на незалежную «Газету Слонімскую» падпісацца немагчыма, бо яна па-ранейшаму ня ўключаная ў рэспубліканскі падпісны каталог «Белпошты».

ПЦ «Вясна»/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт