Мэдыкі будуць сачыць за гуляньнямі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
31.12.2012 10:54
У Менску ў месцах правядзеньня масавых мерапрыемстваў у навагоднюю ноч будуць дзяжурыць 15 брыгад хуткай дапамогі.
Фота: zhaba.ru
Фота: zhaba.ru
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па ахове здароўя Менгарвыканкама.
Па чатыры машыны хуткай замацаваны за пляцоўкамі ля Нацыянальнай бібліятэкі й Палаца спорту. Ля стэлы "Менск - горад-герой" падчас сьвяточнага фаервэрка будуць дзяжурыць 7 брыгад, таксама тут адкрыюць аптэчны пункт. Акрамя таго, 15 брыгад будуць знаходзіцца ў рэзэрве на бліжэйшых падстанцыях хуткай дапамогі.
Мэдыцынскае забесьпячэньне арганізуюць на ўсіх сьвяточных пляцоўках сталіцы. Мэдработнікі цэнтральных раённых паліклінік будуць прысутнічаць на ўсіх навагодніх гуляньнях, якія арганізуюцца ў мікрараёнах горада.
Нягледзячы на вялікую колькасьць задзейнічаных брыгад хуткай дапамогі на сьвяточных навагодніх пляцоўках, усім хворым, якія знаходзяцца дома, хуткую мэддапамогу акажуць своечасова.
belta.by/ав