Logo Polskiego Radia
Print

Не працуеш - не жывеш

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.01.2013 14:24
Жыхароў вёскі Залесьсе замежны інвэстар прымушвае высяляцца з жыльля.

/

Жыхары вёскі Залесьсе Кобрынскага раёна накіравалі скаргу ў Савет міністраў на замежнага інвэстара, які прымушвае іх высяляцца з жыльля пасьля выхаду на пэнсію або пакінуўшы працу з іншай прычыны.

Дамы былі пабудаваныя паводле дзяржаўнай праграмы для працаўнікоў вёскі. Па словах жыхароў, немагчыма дамовіцца з італьянскім інвэстарам, які выкупіў калгас, але дамы будаваліся за дзяржаўны кошт. Жыхары жадаюць толькі аднаго – каб ім далі магчымасьць выкупіць жыльлё.

Эўрарадыё/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт