Logo Polskiego Radia
Print

Швэды "адфутболілі" справу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.01.2013 15:34
Швэдзкая юстыцыя ня мае прамога дачыненьня да справы аб “плюшавым дэсанце”, бо інцыдэнт адбыўся за мяжою.
foto: bnp.by

Сьледзтва па справе плюшавых мішак, якія незаконна перасяклі мяжу й былі скінутыя ў Беларусі, зайшло ў тупік. Швэдзкая юстыцыя ня мае прамога дачыненьня да справы аб “плюшавым дэсанце”, бо інцыдэнт адбыўся за мяжою, заявілі ў бюро пракурора Стакгольма. Швэцыя не атрымлівала зь Летувы просьбы пераняць справу аб незаконным перасячэньні беларускай мяжы самалётам пад кіраўніцтвам швэдзкіх пілётаў. Раней летувіская Генпракуратура заявіла, што ў краіне праведзеныя ўсе магчымыя дзеяньні ў рамках крымінальнага працэсу, а далейшы перасьлед магчымы толькі ў Швэцыі.

Аднаматорны самалёт з супрацоўнікамі швэдзкай кампаніі Studio Total без дазволу перасёк летувіска-беларускую мяжу 4 ліпеня мінулага году. Над Івянцом ды ўскраінай Менску машына скінула больш за 800 плюшавых цацак з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, і вярнулася ў Летуву. Па гэтым факце распачатая крымінальная справа, але да аўтараў акцыі беларуская пракуратура ня можа дабрацца, паколькі яны ў Швэцыі. Сам Лукашэнка ня раз заклікаў Летуву рассьледаваць здарэньне.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт