Logo Polskiego Radia
Print

Вызваленыя з рабства

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.01.2013 16:52
4 беларусаў цягам 7 месяцаў утрымлівалі на цагляным заводзе блізу вёскі Краснаармейск каля Махачкалы.

Толькі ў пятніцу 25 студзеня актывісты расейскага моладзевага руху “Альтэрнатыва” разам з дагестанскаю паліцыяй вызвалілі паднявольных рабочых. Як распавялі беларусы Андрэй Касцючэнка і браты Андрэй і Ўладзімір Арэшчанкі, на “працу” іх узялі на Беларускім вакзале ў Маскве. Паверыўшы абяцанкам, яны паехалі на працу ў Дагестан. На месцы працаўнікоў зьбівалі й не выплочвалі ім грошай, не дазвалялі зьвязацца з роднымі. Мужчыны тэарэтычна маглі б зьехаць, бо дакументы ім пакінулі, але ня мелі на тое сродкаў. Жыўшы ў жахлівых умовах, яны працавалі ў любое надвор’е 12 гадзінаў у суткі.

Дзякуючы “Альтэрнатыве” ім выплацілі частку заробку – за 3 месяцы замест 7.

Дабрацца ў Маскву беларусам дапамаглі валянтэры, а таксама дэпутат Дзяржаўнай думы Алег Саўчанка й сэнатар Кіраўскай вобласьці Сьвятлана Журава. Далей, як плянуецца, вызваленым паспрыяе беларуская амбасада.

яс/belsat.eu

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт