Logo Polskiego Radia
Print

Каталікі Гомеля атрымаюць другі касьцёл

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.02.2013 13:37
Будзе адбудаваны храм, зьнішчаны бальшавікамі ў 1940 годзе.
 fot. GeographBot /Wikimedia Commons/CC

У Гомелі адбудуюць каталіцкі касьцёл Усьпеньня Прасьвятой Марыі Панны. Храм зьнішчылі бальшавікі ў 1940 годзе.

Касьцёл знаходзіўся ў цэнтры горада, дзе цяпер плошча Леніна. Каля каталіцкага храма была царква й сынагога. Зараз жа касьцёл адбудуюць крыху далей ад цэнтру горада, у Савецкім раёне. Газэта “Камсамольская праўда ў Беларусі” мяркуе, што гэта сымбалічна – касьцёл зьнесьлі бальшавікі, а цяпер яго збудуюць у Савецкім раёне.

Пакуль што ў Гомелі, які зьяўляецца другім горадам Беларусі па колькасьці насельніцтва, толькі адзін каталіцкі храм. Многія вернікі едуць доўгі шлях, каб трапіць на службу.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт