Logo Polskiego Radia
Print

"Белай Русі" бліжэй за ўсё да Самаабароны

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.02.2013 15:20
Кіраўнікі польскай ды беларускай арганізацый падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве.

/

Кіраўнікі грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь” ды польскай партыі Самаабарона падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве. “Да падпіаньня дакумэнту мы ішлі чатыры гады, - сказаў намесьнік старшыні “Белай Русі” Віктар Шацько. – Мы так доўга вялі перамовы, таму што хацелі ясна зразумець, што хочуць атрымаць бакі ад супрацоўніцтва”.

Шацько дадаў, што “Белая Русь” хацела б кантактаваць з арганізацыямі, якія прадстаўляюць ня толькі краіны СНД, але й заходнія дзяржавы. А Самаабарона найбольш праўдзіва падыходзіць да сытуацыі ў Беларусі.

“Белая Русь” праз канфэрэнцыі, СМІ, сумесныя праекты хацела б паказаць, што Беларусь – краіна, якая дынамічна разьвіваецца ў палітычным, культурным, эканамічным, адукацыйным пляне. “Беларусь – эўрапейская краіна. Спадзяюся, Самаабарона дапаможа знайсьці правільны шлях выбудоўваньня адносінаў з Польшчай”, - адзначыў Шацько.

Ад сябе дадам, што Самаабарона – гэта партыя, якая не прадстаўлена ў польскім Сэйме. Пасьля самагубчай сьмерці лідара групоўкі Анджэя Лепэра яна зусім перастала лічыцца на польскай палітычнай сцэне (рэд.).

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт