Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь пачала разгляд запыту на выдачу Бакіева

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.03.2013 10:00
Генпракуратура Беларусі афіцыйна пацьвердзіла факт атрыманьня запыту з Кыргыстану.

/

Былы кыргыскі прэзыдэнт Курманбэк Бакіеў хаваецца ў Беларусі ад суда за злоўжываньні ўладаў у сябе на Радзіме.

Кыргыскія ўлады вось ужо некалькі гадоў дамагаюцца ад афіцыйнага Менску выдачы зьбеглага прэзыдэнта. 27-га лютага бягучага году генпракуратура Кыргыстану у чарговы раз зьвярнулася да беларускіх калегаў з патрабаваньнем экстрадыцыі братоў Курманбэка й Жанібэка Бакіевых на падставе Канвэнцыі „Аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, сямейных ды крымінальных справах”.

Братам Бакіевым вынесены ў Кыргыстане прысуд. Яны прызнаныя вінаватымі ў забойстве былога кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі й шэрагу іншых злачынстваў. Яны прысуджаныя да 24 гадоў і пажыцьцёвага турэмнага зьняволеньня. Кыргыская пракуратура дамагаецца экстрадыцыі братоў Бакіевых, з мэтай выкананьня судовага прысуду.

Беларускі бок афіцыйна пацьвердзіў атрыманьне запыты зь Бішкэку й паведаміў, што будзе разглядаць яго на працягу месяца. Усе ранейшыя запыты кыргыскай гепракуратуры аб прыцягненьні братоў Бакіевых да крымінальнай адказнасьці беларускі бок адхіляў, матывуючы гэта тым, што іх перасьледуюць за іхныя палітычныя перакананьні.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт