Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Каваленка: ААН падтрымала Лукашэнку й міліцыю

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 06.03.2013 10:46
Віцебскі актывіст КХП-БНФ пракамэнтаваў адмову ААН падрымаць яго скаргу.

/

Віцебскі актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі-БНФ Сяргей Каваленка мяркуе: камітэт па правах чалавека ААН не падтрымаў яго скаргу, таму што "Захад дэградуе".

"Эўропа адмовілася ад сваіх нацыянальных і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, менавіта таму ў ААН мяне не падтрымалі", - так пракаментаваў Каваленка БелаПАН адмову камітэта па правах чалавека ААН прызнаць факты парушэньня беларускай дзяржавай яго грамадзянскіх і палітычных правоў.

Такім чынам, чыноўнікі ААН "падтрымалі Лукашэнку і міліцыю", мяркуе Каваленка.
Сяргей Каваленка спрабаваў абскардзіць у КПЧ ААН прыгавор, вынесены яму судом Кастрычніцкага раёна Віцебска ў траўні 2010 года. Каваленку асудзілі за тое, што 7 студзеня таго ж года ён вывесіў бел-чырвона-белы беларускі сьцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Як зазначалася ў скарзе, вывешваючы бел-чырвона-белы сьцяг у грамадзкім месцы, ён выказваў свае палітычныя перакананьні. Аднак у адказе КПЧ ААН сказана, што, згодна з нормамі Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, свабода выказваць свае думкі можа мець абмежаваньні, неабходныя для забеспячэння грамадзкага парадку.

БелаПан/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт