Стыхія мінула: над Беларусьсю сьвеціць сонца
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        16.03.2013 09:11
                    
                                 
                
                
                    На трасах непагадзь выклікала заторы, выезд зь Менску абмежаваны. 
                
                
                
                
               
                
                         
Цыклён «Хаўер», які бушаваў над Беларусьсю ў другой палове дня ў пятніцу і ўначы, адыйшоў на паўночны ўсход, у бок Расеі. 
Над Менскам сонца паступова прабіваецца праз хмары. За 12 гадзін «Хаўер» намёў нямала сьнегу, які цяпер зіхаціць пад сакавіцкім сонцам. 
Надвор’е на сёньня мінус 5–7, парывы ветру -- да 11 мэтраў у сэкунду.
Тым ня менш, ДАІ і МНС рэкамэндуюць адмовіцца сёньня ад паездак на аўтамабілях: у пятніцу ўтварыліся нечуваваныя заторы на трасах, якія месцамі ўсё яшчэ стаяць. Заняткі й мерапрыемствы ў беларускіх школах адмененыя.
Выезд зь Менску па-ранейшаму абмежаваны. Няма руху на дарозе М4 Менск — Магілёў да 45-га кілямэтру. Ідзе расчыстка трасы на Барысаў (Р53), цяжкая сытуацыя на трасе Берасьце — Менск у раёне Дзяржынска. 
Затое аднавіў працу Нацыянальны аэрапорт «Менск», самалёты рыхтуюцца да вылету.
nn.by/эб