Logo Polskiego Radia
Print

Суд над Каваленкам перанесены на пятніцу

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 26.03.2013 09:34
Паводле некаторых зьвестак, яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка, затрыманы вечарам 25 сакавіка, дастаўлены ў суд Першамайскага раёна Віцебска. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго жонка Алена, якая таксама знаходзіцца ў судзе.
Што менавіта інкрымінуецца Каваленку, дагэтуль невядома. Паводле некаторых зьвестак, яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Нагадаем, Сяргей Каваленка быў затрыманы ў Віцебску, калі вяртаўся дамоў з сустрэчы з аднапартыйцамі. Яго затрымалі прыкладна ў 20.30 за нібыта няправільны пераход вуліцы. Пра гэта Каваленка паспеў паведаміць жонцы па тэлефоне.

Апазіцыянера даставілі ў аддзел міліцыі Першамайскага раёна, мінулую ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

БелаПан/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт