З кватэры Бяляцкага забіраюць маёмасьць
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.03.2013 13:47
З кватэры палітвязьня судовыя выканаўцы пачалі забіраць рэчы, якія былі раней апісаныя.
Tatyana Zenkovich/EPA
Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук паведаміла, што напярэдадні з іх кватэры судовы выканаўца забраў тэлевізар, які быў апісаны яшчэ перад судом. «Запомніўся камэнтар судовага выканаўцы. Калі ён выносіў тэлевізар з дома, то казаў: «Не маглі нешта больш каштоўнае апісаць!»
Паводле Натальлі Пінчук — гэта першая маёмасьць Бяляцкага, якую забіраюць з кватэры.
радыё свабода/вс