Суд не задаволіў касацыйную скаргу Каваленкі
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
18.04.2013 13:02
Актывіст КХП-БНФ мусіць выплаціць 1 мільён штрафу, прысуджанага яму за дробнае хуліганства.
Рашэньне Першамайскага райсуду, якое спрабаваў абскардзіць віцебскі актывіст КХП БНФ, засталося без зьменаў – Сяргей Каваленка мусіць выплаціць 1 мільён штрафу, прысуджанага яму за дробнае хуліганства.
Судом былі без пярэчаньняў прынятыя факты, выкладзеныя ў міліцэйскіх пратаколах. Там гаварылася, што Каваленка ішоў па праезжай частцы вуліцы 2-ая Прадольная. Парушэньне правілаў дарожнага руху заўважыў міліцэйскі патруль, які пад'ехаў на машыне й зрабіў заўвагу. Але Сяргей Каваленка ў нецэнзурнай форме нібыта адмовіўся сысьці на ходнік.
Актывіст казаў у судзе, што пасьля сьнегападу на гэтай вуліцы не было відаць ходнікаў. І ў добрае надвор'е ходнікі можна заўважыць толькі з аднаго боку дарогі.
Яшчэ адна прэтэнзія міліцыянтаў – адсутнасьць флікера. Але на тэрыторыі горада іх мець пры сабе не абавязкова.
spring96.org/дг