Logo Polskiego Radia
Print

Бяляцкі пазбаўлены прадуктовых перадач

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.05.2013 17:58
Прадуктовыя перадачы забароненыя з-за таго, што праваабаронца атрымаў новае спагнаньне.
Tatyana Zenkovich/EPA

Да канца жніўня Алесь Бяляцкі ня можа атрымліваць прадуктовыя перадачы. Пра гэта паведаміла жонка праваабаронцы Натальля Пінчук.

Паводле яе, сёньня яна адправілася ў Бабруйскую калёнію №2, дзе адбывае пакараньне Алесь Бяляцкі. Перад гэтым яна патэлефанавала туды, каб даведацца, што можна перадаць. Ёй сказалі, што прадуктовыя перадачы забароненыя з-за таго, што ён атрымаў новае спагнаньне ў канцы сакавіка. Права на іх атрыманьне Бяляцкаму вернуць толькі ў жніўні. І таму Натальля Пінчук завезла ў калёнію толькі рэчавую перадачу.

Нагадаем, у лістападзе 2011 года Алесь Бяляцкі быў прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўленьня свабоды нібыта за ўтойваньне даходаў, атрыманых з-за мяжы. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў. Падчас судовага працэсу ён казаў, што гэтыя грошы перадаваліся на падтрымку актывістам апазыцыі, якія пацярпелі ад рэжыму.

Хартыя'97/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт