КДБ не раскрывае вынікаў сьледзтва аб “плюшавым дэсанце”
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
28.06.2013 13:02
“Справа завершаная” – заявіў першы намесьнік старшыні КДБ Ігар Сяргеенка.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі завяршыў расьсьледаваньне справы аб "плюшавым дэсанце", паведаміў журналістам у пятніцу ў Менску першы намесьнік старшыні КДБ Ігар Сяргеенка.
У той жа час ён адмовіўся ад камэнтароў аб тым, зь якімі вынікамі завершана расьсьледаваньне й які далейшы лёс гэтай справы й яго фігурантаў.
Як нагадвае агенцтва “Інтэрфакс”, 4 ліпеня 2012 года лёгкаматорны грамадзянскі самалёт, якім кіравалі два грамадзяніны Швэцыі, перасёк з боку Летувы паветраную прастору Беларусі й раскідаў над Менскам і Івянцом плюшавых мішак з заклікамі да свабоды прэсы ў краіне.
У лютым стала вядома, што Гарадзенскі міжгарнізонны ваенны суд прысудзіў да двух гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму пагранічніка ў званьні прапаршчыка, які ня паведаміў аб парушэньні дзяржаўнай мяжы швэдскім самалётам.
дг/Інтэрфакс