Logo Polskiego Radia
Print

Ірыну Халіп і Ўладзіміра Някляева будуць судзіць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.07.2013 10:20
Суд над журналісткай пройдзе 19 ліпеня, над пісьменьнікам - 25 ліпеня.

У судзе Першамайскага раёна Менска 19 ліпеня адбудзецца суд над журналісткай Ірынай Халіп. Пачатак у 9.30.

Яна была асуджана 16 траўня 2011 года нібыта за ўдел у так званых масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 года па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя й падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Халіп асудзілі да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на два гады. Ад таго часу журналістка ня мае права пакідаць Менск і абавязаная кожны тыдзень адзначацца ў міліцыі й быць дома пасьля 22.00.

Суд па справе экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Някляева прызначаны на 25 ліпеня. Як паведаміў Някляеў, раніцай 16 ліпеня ён атрымаў позву. Пасяджэньне пачнецца ў 10 раніцы ў судзе Ленінскага раёна Менска.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт