Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёўскай вобласьці ўжо адстрэлена больш за 1100 дзікоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.07.2013 15:27
Гэта 10% усёй папуляцыі жывёл у вобласьці.
A female boar. Photo: Jerzy Strzelecki/Wikimedia Common (GFDL)A female boar. Photo: Jerzy Strzelecki/Wikimedia Common (GFDL)

У Магілёўскай вобласьці, каб зьменшыць рызыку распаўсюджваньня віруса афрыканскай чумы сьвіней (АЧС), пачалі адстрэльваць дзікоў. Сярод зьнішчаных жывёл інфэкцыі ня выяўлена.

Ня выяўлена ў рэгіёне й выпадкаў захворваньня свойскіх сьвіней. Гаспадаркі, якія маюць вялікія сьвінакомплексы, узмацнілі захады па біяабароне сьвінарнікаў. Улады заклікаюць насельніцтва праяўляць пільнасьць і не набываць замежных кармоў.

Паводле інфармацыі спэцыялістаў Магілёўскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднаньня, у рэгіёне ўжо забіта больш за 1.100 дзікоў. Гэта 10% усёй папуляцыі жывёл у вобласьці.

Сьцьвярджаецца, што пакуль гаворка ідзе толькі пра зьмяншэньне папуляцыі дзікоў, аднак ёсьць мясьціны, дзе зьбіраюцца забіваюць жывёл пагалоўна.

БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт