Logo Polskiego Radia
Print

Правайдэраў абавяжуць указваць ніжнюю мяжу хуткасьці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.08.2013 14:41
Правайдэраў абавяжуць паведамляць кліентам пра ніжнюю мяжу хуткасьці на пэўным тарыфе, напрыклад: "ад 1024 Кбіт/с", але не "да 1024 Кбіт/с".

Інтэрнэт-правайдэраў абавяжуць указваць ніжнюю мяжу хуткасьці.
Беларускія дэпутаты плянуюць разгледзець законапраект "Аб унясеньні дапаўненьняў і зьмяненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб электрасувязі" ў другім чытаньні на восеньскай сэсіі.
Згодна з дакумэнтам, правайдэраў абавяжуць паведамляць кліентам пра ніжнюю мяжу хуткасьці на пэўным тарыфе, напрыклад: "ад 1024 Кбіт/с", але не "да 1024 Кбіт/с".
Таксама дакумэнт вызначае функцыі Апэратыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзыдэнце Беларусі як дзяржрэгулятара ў галіне электрасувязі. Цэнтар, па ўзгадненьні з прэзыдэнтам, будзе вызначаць апэратараў, якія могуць мець доступ і магчымасьць падключэньня да замежнага інтэрнэт-трафіку.
Фактычна "Белтэлекам" будзе пазбаўлены манаполіі на прадастаўленьне такіх паслуг. Адпаведна, статус "нацыянальны апэратар электрасувязі" заменяць на "прызначаны апэратар унівэрсальнага абслугоўваньня", і гэта прызначэньне будзе ў кампэтэнцыі Мінсувязі.
Дэпутаты лічаць, што ўсё гэта будзе спрыяць большай канкурэнцыі й дасьць магчымасьць зьнізіць цану на інтэрнэт-трафік для насельніцтва.

БелТА/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт