Logo Polskiego Radia
Print

У.Шыла просіць Канстытуцыйны суд абараніць права на мірныя сходы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.08.2013 10:17
Шыла ўжо зьвяртаўся па гэтай справе ў суды першай і другой інстанцыі, але нідзе падтрымкі не знайшоў.
foto:saligorsk.orgfoto:saligorsk.org

Нагодай для звароту стала чарговае парушэньне Салігорскім раённым выканаўчым камітэтам права актывіста на мірныя сходы й свабоднае выказваньне свайго меркаваньня. Гаворка пра забарону мясцовымі ўладамі правядзеньня пікету да Дня Волі ў Салігорску вясной гэтага года. Уладзімір Шыла ўжо зьвяртаўся па гэтай справе ў суды першай і другой інстанцыі, але нідзе падтрымкі не знайшоў. Таму вырашыў зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд.

Толькі ў мінулым годзе актывіст атрымаў 37 забаронаў на свае заявы.

Грамадзяне Беларусі ня маюць права ўносіць пытаньні на рагзгляд у Канстытуцыйны суд наўпрост, але нішто не забараняе суду выказваць сваё меркаваньне паводле зваротаў грамадзян.

— Калі Канстытуцыйны суд не разгледзіць мой зварот альбо палічыць перманентныя забароны масавых мерапрыемстваў адпаведнымі Канстытуцыі, дык буду зьвяртацца ў міжнародныя інстанцыі, — падсумоўвае салігорскі актывіст.

яс/spring96.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт