Logo Polskiego Radia
Print

Вольга Гайдукова абурана публікацыяй у "Беларусь сегодня"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.08.2013 15:50
Маці Андрэя Гайдукова называе артыкул "суцэльнай маной".

/

Маці Андрэя Гайдукова называе хлусьлівай і бруднай публікацыю ў “Беларусь Сегодня” пра яе сына. “Там столькі ілжы, жоўці і бруду. Там суцэльная мана”, - сказала Вольга Гайдукова.

Выданьне адміністрацыі прэзыдэнта “Беларусь Сегодня” зьмясьціла чарговы артыкул пра справу Гайдукова. Аўтар сьцьвярджае, што ён прасіў на сваю шпіёнскую дзейнасьць у ЦРУ больш за 100 тыс. даляраў плюс кошт абсталяваньня. А сам павінен быў атрымліваць быццам бы 2 тыс. даляраў у месяц за сваю працу. Акрамя таго, Гайдукоў быццам бы гатоў быў перадаць інфармацыю пра кампутарную сетку нафта-перапрацоўчага заводу “Нафтан”. Па словах Вольгі Гайдуковай, якая таксама працавала на “Нафтане”, у Андрэя не магло быць доступу да гэтай сеткі, паколькі яго мае толькі кіраўніцтва.

Нагадаем, 1 ліпеня гэтага году Андрэй Гайдукоў быў асуджаны на 1,5 году зьняволеньня за спробу ўсталяваньня супрацоўніцтва з замежнай разьведкай.

Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт