Logo Polskiego Radia
Print

СБП і ПЭН-цэнтар заступіліся за Логвінава

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2013 09:30
Яны далучыўся да заяваў беларускіх і замежных арганізацыяў у абарону выдавецтва.

Сакратарыят грамадзкага аб’яднаньня „Саюз беларускіх пісьменьнікаў” выступіў з заявай адносна рашэньня калегіі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 верасьня 2013 году аб пазбаўленьні ліцэнзіі выдаўца Логвінава.

„Падобнае рашэньне аб прыпыненьні дзейнасьці ліцэнзіі выглядае ідэалягічна матываваным. У гэтым нам бачыцца ўзмацненьне кантролю над недзяржаўнымі выдавецтвамі й далейшае падпарадкаваньне інфармацыйнай прасторы дзяржаўнай цэнзуры”,- гаворыцца ў заяве.

Паводле СБП, ціск і абмежаваньні ў галіне друку й выдавецкай справы закранаюць фундамэнтальныя дэмакратычныя правы й свабоды грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам СБП далучыўся да заяваў беларускіх і замежных грамадзкіх арганізацыяў у абарону выдавецтва.

Раней у сваёй заяве таксама Рада Беларускага ПЭН-цэнтра заклікала Міністэрства інфармацыі Беларусі адмяніць рашэньне аб пазбаўленьні Ігара Логвінава выдавецкай ліцэнзіі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт