Лукашэнка павіншаваў Калашнікава
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.11.2013 14:28
Ацэньваецца, што за апошнія 65 гадоў было зроблена больш за 50 млн. аўтаматаў Калашнікава розных мадыфікацый.
Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэньня выдатнага кантруктара агнястрэльнай зброі Міхаіла Калашнікава. “У нашай краіне Вас высока цэняць як інжынера й сябра Беларусі. Я перакананы, што Ваша дзейнасьць яшчэ многія гады будзе садзейнічаць умацаваньню супрацоўніцтва двух брацкіх народаў”, - напісаў беларускі кіраўнік у лісьце.
Калашнікаву 10 лістапада спаўняецца 94 гады. Ён стаў славутым на ўвесь сьвет дзякуючы стварэньню аўтамата АК ( аўтамат Калашнікава). Адмыслоўцы называюць аўтамат АК самай вядомай і папулярнай аўтаматычнай зброяй. Ацэньваецца, што за апошнія 65 гадоў было зроблена больш за 50 млн. аўтаматаў Калашнікава розных мадыфікацый.
БелаПАН/нг