Шапіра замест Батуры
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.11.2013 13:50
Былога старшыню Менаблвыканкама Б. Батуру Лукашэнка звольніў пасьля наведваньня „Барысаўдрэва”.
Старшынёй Менскага аблвыканкама прызначаны Сямён Шапіра, а старшынёй Гарадзенскага аблвыканкама - Уладзімір Краўцоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Да гэтага прызначэньня Ўладзімір Краўцоў кіраваў камісіяй па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Сямён Шапіра, доктар эканамічных навук, прафэсар. З красавіка 2008 года быў міністрам сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі. З траўня 2010 года - старшынёй Гарадзенскага аблвыканкама.
Нагадаем, былога старшыню Менаблвыканкама Барыса Батуру Лукашэнка звольніў пасьля наведваньня „Барысаўдрэва”.
charter97.org/аз