Logo Polskiego Radia
Print

Паслугі "Белтэлекам" даражаюць на 15 працэнтаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.11.2013 15:32
«Белтэлекам» паведамляе аб тым, што з 6 сьнежня 2013 года ў сярэднім на 15% павышаюцца рэгуляваныя тарыфы на паслугі электрасувязі.

Кампанія «Белтэлекам» абъявіла пра падаражаньне шэрагу паслуг. Новыя цэны на паслугі электрасувязі ўсталёўваюцца з 6 сьнежня. Паведамленьне аб гэтым разьмешчана на сайце кампаніі.
«Белтэлекам» паведамляе аб тым, што з 6 сьнежня 2013 года ў сярэднім на 15% павышаюцца рэгуляваныя тарыфы на паслугі электрасувязі.
З 10 сьнежня павышаюцца тарыфы на шэраг дадатковых паслуг, што аказваюцца кампаніяй: паслугі хостынгу, даведачна-інфармацыйныя паслугі, CLIP і іншыя.
Без зьмяненьняў застаюцца тарыфы на Інтэрнэт byfly, гарантаваную паласу прапусканьня, інтэрактыўнае тэлебачаньне ZALA, міжнародныя тэлефонныя спалучэньні ды спалучэньні з абанэнтамі мабільнай сувязі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт