Льготныя крэдыты для аплаты экстракарпаральнага апладненьня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.12.2013 10:51
                    
                                 
                
                
                    Гэты адмысловы крэдыт выдзяляецца жанчынам.
                
                
                    
                         foto:emaluszki.pl
foto:emaluszki.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Адпаведны ўказ 27 сьнежня падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Дакумэнтам прадугледжваецца выдзяленьне льготнага крэдыту жанчынам, якім аказваецца мэдыцынская дапамога ў выглядзе экстракарпаральнага апладненьня (ЭКА), у арганізацыях аховы здароўя краіны ўсіх форм уласнасьці.
Зараз у Беларусі штогод праводзіцца 1.700-2.000 працэдур ЭКА.
Льготныя крэдыты будуць выдзяляцца ААТ "ААБ Беларусбанк" у беларускіх рублях тэрмінам да пяці гадоў з выплатай працэнтаў за карыстаньне імі ў памеры 50% стаўкі рэфінансаваньня Нацыянальнага банку. Максымальная сума крэдыту — да 300 базавых велічыняў, устаноўленых на дату заключэньня крэдытнага дагавору.
Таксама ў адпаведнасьці з указам крэдытаатрымальніку пасьля нараджэньня дзіцяці (дзяцей) з прымяненьнем ЭКА, які зьяўляецца атрымальнікам (мужам атрымальніка) дапамогі па даглядзе за дзіцём ва ўзросьце да трох гадоў, на пэрыяд атрыманьня гэтай дапамогі даецца адтэрміноўка ў пагашэньні запазычанасьці па льготным крэдыце.
яс/БелаПАН