Logo Polskiego Radia
Print

Стогадовы мэтэарыт каля палаца Сапегаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.01.2014 18:14
Касьмічнае цела праляжала каля царкоўнай агароджы больш стагодзьдзя.
meteorytmeteorytfot. Polskie Radio

Мясцовыя жыхары прынялі яго за звычайны валун і выкарыстоўвалі ў муры царкоўнага плота. Дзякуючы гэтаму мэтэарыт выдатна захаваўся. Нябеснае цела велічынёй як футбольны мяч складаецца з рэдказямельных элемэнтаў і важыць 26 кіляграмаў. Навукоўцы даказалі, што загадкавая знаходка і ёсьць той самы мэтэарыт, які ўпаў у Ружанах 120 гадоў таму. У архівах нават захавалася мясцовая газэта за сьнежань 1894 года, у якой згадваецца пра «яркую ўспышку» і «гук, падобна гуку палаючага агню ў печы». Зараз мэтэарыт знаходзіцца ў музэі палацавага комплексу Сапегаў у Ружанах.

Па прыблізных падліках, кошт такога каменя каля 300 тысяч даляраў.

яс/charter97.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт