Мікрааўтобус зь беларускімі біятляністамі трапіў у ДТЗ у Аўстрыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.01.2014 10:49
Трэнэры й спартсмэны не пацярпелі.
flagpedia.net
Мікрааўтобус зь беларускімі біятляністамі трапіў у ДТЗ у Аўстрыі, - аб гэтым паведамілі ў Беларускай фэдэрацыі біятлёна.
Аварыя адбылася 22 студзеня на адной з аўтамабільных трас у Аўстрыі. У мікрааўтобусе знаходзіліся чальцы нацыянальнай каманды „Б”.
На сьлізкай дарозе аўтамабіль разьвярнула й ён ударыўся ў разьдзяляльны бар'ер. Трэнэры й спартсмэны не пацярпелі.
На дадзены момант усе чальцы каманды знаходзяцца на заплянаваным месцы збору й 23 студзеня пачнуць трэніроўку.
БелТА/аз