Logo Polskiego Radia
Print

Больш за 10 чалавек затрымалі за акцыю памяці забітага ў Кіеве беларуса

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.01.2014 21:11
У 22:30 усіх затрыманых пачалі адпускаць з РУУС без складаньня пратаколаў.
nn.bynn.by

Некалькі дзясяткаў людзей, пераважна юнакоў з суполак „Альтэрнатыва” й „Рух салідарнасьці „Разам” выйшлі з партрэтам забітага ў Кіеве дэманстранта-беларуса Міхала Жызьнеўскага й сьвечкамі да будынку ўкраінскага пасольства ў Менску, што на Старажоўцы, і помніка Тарасу Шаўчэнку, што побач зь ім у сквэры.

Яны прасьпявалі гімн „Магутны Божа”. Калі людзі ўжо разыходзіліся, іх насьціг спэцназ. Затрымалі ня менш за 10 чалавек, паведаміў сьведка падзеі.

Сярод затрыманых былі Ільля Дабратвор, Міхал Мікуліч, Дзьмітрый Сільчанка, Ірына Вяткіна, Алег Кіроль. Яны нейкі час правялі ў Цэнтральным РУУС Менска.

Потым, як паведаміў у фэйсбуку Алег Корбан, усіх затрыманых пачалі адпускаць з РУУС без складаньня пратаколаў.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт